ЕС прыпыняе працу над Пагадненнем аб асацыяцыі з Украінай
Пра гэта заявіў еўракамісар па справах пашырэння Штэфан Фюле.
“Словы і дзеянні прэзідэнта і ўраду ў дачыненні пагаднення асацыяцыі разыходзяцца ўсё глыбей і глыбей. Іх аргументы не маюць ніякай сувязі з рэальнасцю”, — гаворыцца ў паведамленні Фюле.
Кажучы ад адносінах з Украінай, еўракамісар нагадаў, што нядаўна ён размаўляў з першым віцэ-прэм’ерам Украіны Сяргеем Арбузавым у Бруселі. “Пасля гэтай глыбокай дыскусіі былі абумоўленыя дакладныя абавязанні падпісаць. Праца адкладзеная, няма ніякіх адказаў”, — адзначыў Фюле.
Раней ён заяўляў, што яму не паступала прапановаў адносна пасярэдніцтва ва ўрэгуляванні палітычнага крызісу ва Украіне.
12 снежня камісар ЕС па пашырэнні і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле і першы віцэ-прэм’ер Украіны Сяргей Арбузаў дамовіліся аб наступных кроках, неабходных для падпісання ды імпліментацыі Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам, піша korrespondent.net