ЕС заклікае Расію неадкладна вывесці войскі з Украіны

Гаворка пра гэта ідзе ў высновах пазачарговага Савета ЕС, які прайшоў у панядзелак у Брусэлі. Паседжанне прысвячалася сітуацыі ва Украіне, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на вярхоўнага прадстаўніка ЕС Кэтрын Эштан. "ЕС рашуча асуджае ўварванне на ўкраінскую тэрыторыю расійскіх узброеных сіл. Гэтыя дзеянні парушаюць міжнароднае заканадаўства", — падкрэсліла яна.



Па словах Эштан, "ЕС заклікае Расію неадкладна адвесці свае ўзброеныя сілы на месцы".



Фота — telegraf.com.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі