Еўра паставіў новы рэкорд — больш за 13 тысяч рублёў
Такія вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 17 снежня.
Новы курс долара зараз складае 9450 рублёў. У параўнанні з панядзелкам ён падаражэў на 10 рублёў.
Еўра падаражэў адразу на 40 рублёў і цяпер роўны 13 020 рублям.
Курс расійскага рубля падрос толькі на 0,5 рубля — да 287,5 беларускага, адзначае Onliner.by.
Фота — onliner.by