Еўрадэпутат: Вільня мусіць перастаць жыць па "плане Лукашэнкі"
Пятрас Ауштравичус / Delfi
Літва мусіць спыніць эканамічны шантаж, які практыкуе афіцыйны Мінск праз бязвізавы рэжым для еўрапейскіх суседзяў. Пра гэта ў інтэрв'ю Delfi заявіў спецдакладчык Еўрапарламента па Беларусі Пятрас Ауштравічус:
"Мы павінны падумаць пра тых літоўцаў, якія некалькі разоў на тыдзень ездзяць у Беларусь. Я ў гэтым выпадку пакуль яшчэ не разумею дзеянні ўрада. Не думаю, што [такія паездкі] — гэта наведаць цёцю ў Ашмянах ці Лідзе. Ну цёці будзе дастаткова ўбачыць цябе раз на месяц, ёсць жа яшчэ і тэлефоны. Але па-мойму гэта эканамічны шантаж, таму што мы губляем шмат фінансавых сродкаў. І магчымы пэўны ўплыў на тых, кто едзе ў Беларусь. Я заклікаю перагледзець гэты так званы "план Лукашэнкі", таму што гэта не план Вільні. Гэта "план Лукашэнкі", і мы пакуль што жывем згодна яму".
Па даных беларускага Памежнага камітэту, на 29 жніўня за 4,5 месяцы на безвізу Беларусь наведала 135 422 грамадзяніна Літвы. МЗС краіны рэкамендуе літоўцам устрымацца ад паездак у Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.