Еўрадэпутаты: У Беларусі надалей парушаюцца правы чалавека

Члены дэлегацыі Еўрапарламента выступілі з заявай па выніках сваёй азнаямленчай місіі ў Беларусь 20 лютага. Дэпутаты сустрэліся з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Беларусі, дыпламатычных місій краінаў ЕС, а таксама беларускай грамадскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі.  Па выніках сустрэч кіраўнік дэлегацыі брытанец Крыстафер Бізлі заявіў, што еўрапарламентарыі выказваюць занепакоенасць тым, што “нягледзячы на нядаўнія пазітыўныя крокі, было заўважана, што правы чалавека ўсё яшчэ парушаюцца ў Беларусі, і палітычна матываваны ціск на дэмакратычных актывістаў, незалежныя газеты і вернікаў працягваецца”.

Дэлегацыя падасць справаздачу Еўрапарламенту, Савету міністраў і Еўрапейскай камісіі. Рэзалюцыя па Беларусі будзе прынятая Еўрапарламентам на пачатку красавіка.

“Радыё Свабода”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі