Еўракамісар заклікаў Беларусь да выканання правоў нацыянальных меншасцяў
Еўракамісар у пытаннях добрасуседства і пашырэння ЕС Олівер Вархеі заклікаў Беларусь да выканання правоў нацыянальных меншасцяў.
"Непрымальнае стаўленне ўлады Беларусі да прадстаўнікоў польскай меншасці, — піша ён у Twitter. — Правы меншасцяў неабходна паважаць! ЕC працягвае падтрымліваць беларускі народ у яго імкненні да свабоды".
У Беларусі за кратамі знаходзяцца некалькі польскіх актывістаў. Сярод іх — старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Анжаліка Борыс, сябра праўлення гэтай арганізацыі, журналіст Анджэй Пачобут. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб".
Unacceptable treatment of Polish minority representatives by authorities in #Belarus. The rights of minorities must be respected! #EU continues to stand by the Belarusian people in their quest for freedom.
— Oliver Varhelyi (@OliverVarhelyi) March 30, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.