Еўракамісія падтрымала грантамі адукацыю беларусаў
Анлайн-адукацыя / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па адукацыі Таццяна Шчытцова запісала відэасправаздачу пра сваю і сваёй каманды дзейнасць. Яна адбывалася па двух накірунках: падтрымка рэпрэсаваных настаўнікаў, выкладчыкаў, навукоўцаў, студэнтаў і падрыхтоўка да рэформы адукацыі ў новай Беларусі.
"Мы правялі выніковыя перамовы з Еўракамісіяй і ў выніку Еўракамісія выдзеліла два вялікія гранты: адзін на падтрымку школьнага накірунку, а іншы — на падтрымку акадэмічнага накірунку", — кажа Шчытцова.
Фінансаванне ЕС дапаможа рэпрэсаваным педагогам, якія атрымаюць працу. Беларускія дзеці (у тым ліку палітуцекачоў) змогуць удзельнічаць у адукацыйных анлайн-ініцыятывах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.