Еўрамайдан хоча пікетаваць беларускую амбасаду ў Кіеве

"Яны выказалі салідарнасць з Еўрамайданам, за што КДБ Беларусі завёў справы на кожнага заўзятара", — пішуць украінскія актывісты на старонцы пратэсту ў фэйсбуку.



Як нагадвае БелаПАН, акцыя фанатаў адбылася ў канцы студзеня. 23 чалавекі сфатаграфаваліся на вуліцы з транспарантамі "Трымайся, Украiна! Мы з вамі" і "Героям слава", а таксама бел-чырвона-белым сцягам. Фота з зарэтушаванымі тварамі было размешчана ў інтэрнэце.



3 лютага міліцыя Мінскай вобласці паведаміла, што двух чалавек арыштавалі на 5 сутак за правядзенне масавага мерапрыемства, асобы астатніх высвятляюцца. У фанацкіх колах кажуць, што ўдзельнікаў акцыі падтрымкі вылічылі дзякуючы відэакамерам: перад гэтым яны наведалі матч валейбольнага клуба БАТЭ-БДУ.



Фота — belport.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі