Еўрапейскі інвестыцыйны банк плануе інвеставаць у Беларусь 260 млн еўра

Еўрапейскі інвестыцыйны банк плануе інвеставаць у Беларусь 260 млн еўра

Еўрапейскі інвестыцыйны банк плануе інвеставаць у Беларусь у 2019 годзе 260 мільёнаў еўра. Пра гэта па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў віцэ-прэзідэнт банка Аляксандр Стуб. Як інфармуе БЕЛТА, ужо падпісаныя некалькі пагадненняў па праектах, якія будуць рэалізаваныя ў Беларусі, на агульную суму 160 млн еўра.

"Першы праект датычыцца ачышчальных збудаванняў, другі — прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, — распавядае віцэ-прэзідэнт банка. — Гэтыя праекты выгадныя як для Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, так і для народа Беларусі".

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася фінансаванне рэканструкцыі аўтадарогі М7, сферы энергетыкі і муніцыпальных паслуг.

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка назваў сустрэчу з Аляксандрам Стубам "гістарычным момантам". "Сёння і Еўропа, і ўвесь заходні свет пераканаліся ў тым, што з Беларуссю можна мець справу, што Беларусь —— надзейны партнёр, асабліва ў сферы гандлёва-эканамічных, фінансавых адносін", — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, праекты для інвеставання адбіраюцца вельмі старанна. На цяперашні час Беларусь вядзе працу з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам па крэдытах на паўмільярда еўра.

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 21.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі