Еўрарадыё ладзіць конкурс для тых, хто хоча стаць журналістам

27 ліпеня Еўрарадыё збіраецца далучыцца да бас-тура на фестываль "Соседний мир" каб добра патусавацца, наведаць колькі мастацкіх выставаў, заняцца спортам і, вядома, нарабіць цікавых рэпартажаў з выступаў гуртоў “Ляпис Трубецкой“, Noize MC, “Валентин Стрыкало“, “Серебряная свадьба“, Animal Джаz ды шмат якіх іншых. 


Хочаш не толькі бясплатна далучыцца да нас на трохдзённым фэсце на беразе Чорнага мора, але і паспрабаваць сябе ў якасці спецыяльнага карэспандэнта Еўрарадыё на фестывалі  "Соседний мир"? Тады варта пачынаць ужо зараз!


Усім неабыякавым да жыцця і музыкі мы прапануем заняцца пошукам цікавых імпрэз ды людзей. Распавядай ў сваім блогу пра цікавыя культурныя падзеі гэтага лета, рабі інтэрв'ю з музыкамі, мастакамі ды іншымі выбітнымі людзьмі, пішы рэцэнзіі, дзяліся сваімі меркаваннямі і фота. 


Карацей, мы прапануем, карыстаючыся акаўнтамі ў сацыяльных сетках і блогамі, дзяліцца сваімі крэатывамі з сябрамі.Не забудзьцеся пазначыць, што матэрыял быў напісаны ці сфатаграфаваны для сумеснага конкурса Еўрарадыё і фестывалю "Соседний мир", і пакінуць спасылку на умовы конкурса, а пасля даслаць спасылку на свой пост нам на [email protected]
Конкурс працягнецца да 20 ліпеня, калі музычная рэдакцыя Еўрарадыё абярэ сабе "калегу" для асвятлення канцэртаў, імпрэзаў і жыцця фестываля "Соседний мир". Імя пераможцы ты даведаешся 20 ліпеня ў жывым эфіры Еўрарадыё у 20:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі