Еўрасаюз працягнуў санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз працягнуў санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз на паўгода працягнуў эканамічныя санкцыі супраць Расіі. Гэтае палітычнае рашэнне было прынятае на саміце ў Бруселі. Перад гэтым быў заслуханы даклад Францыі і Германіі пра саміт у "нармандскім" фармаце, які 9 снежня прайшоў у Парыжы з удзелам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. З кароткай інфармацыяй пра сітуацыю з урэгуляваннем сітуацыі на ўсходзе Украіны і з выкананнем "Мінскіх пагадненняў" выступілі прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Германіі Ангела Меркель.

Тэрмін дзеяння санкцый заканчваўся 31 студзеня 2020 года. Яны былі ўведзены супраць Расіі за яе дзеянні ў Крыме і на ўсходзе Украіны ў 2014-м.

У Дзярждуме Расіі рашэнне аб працягненні санкцый назвалі "абсурдным".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі