Еўрасаюз заклікае вызваліць затрыманых беларускіх журналістаў

Еўрасаюз заклікае вызваліць затрыманых беларускіх журналістаў

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні заклікала афіцыйны Мінск вызваліць затрыманых журналістаў, перадае Радыё "Свабода". Брусэль абяцае, што Еўрасаюз і надалей будзе падтрымліваць незалежныя СМІ ў Беларусі.

У заяве Магерыні пра ператрусы і арышты журналістаў у Беларусі гаворыцца: "Такія дзеянні супярэчаць заяўленай Беларуссю палітыцы дэмакратызацыі і яе міжнародным абавязанням. Павага асноўных правоў і свабодаў, уключна са свабодай выказванняў і свабодай СМІ, павінна быць захаваная".

Па словах Магерыні, Еўрасаюз будзе ўважліва сачыць за разьвіццём гэтай сытуацыі, у тым ліку праз прадстаўніцтва ЕС у Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі