Еўратунель прыпыніў працу з-за атакі нелегальных мігрантаў
Еўратунель часова спыніў працу з-за чарговага прарыву мігрантаў, якія спрабавалі вялікай групай прабрацца ў Брытанію з боку французскага порта Кале. Як паведамляе ВВС са спасылкай на прадстаўніка кампаніі-аператара, мігранты дзейнічалі зладжана і хутка прарваліся скрозь загараджэнні. Іх было каля сотні.
Брытанская і французская паліцыя спрабуюць прымусіць мігрантаў пакінуць тунель, аднак бежанцы рассыпаліся па ім і хаваюцца ў цемры, што вельмі ўскладняе пошук.
Паводле звестак французскіх уладаў, на пачатак ліпеня на ўскраіне Кале сабралася каля трох тысяч мігрантаў, якія ў асноўным прыбылі ў Францыю з Эфіопіі, Эрытрэі, Судана і Афганістана. Гэтыя людзі амаль кожную ноч робяць спробы прабрацца ў Вялікабрытанію, дзе можна дастаткова лёгка атрымаць статус уцекача.
Фота: REUTERS