Faith No More выпусцяць альбом пасля 18-гадовай паўзы

Faith No More выпусціць першы за 18 гадоў альбом. Гэта адбудзецца ў красавіку наступнага года, паведаміў часопісу Rollingstone басіст гурта Біл Гулд. Выдаваць кружэлку музыкі збіраюцца на ўласным лэйбле Reclamation Records.


Першы сінгл з альбома "Motherfucker" выйдзе абмежаваным тыражом 28 лістапада. Дарэчы, гэта адна з новых песень, якую музыкі ўжо паспелі "абкатаць" на канцэртах. Іншых падрабязнасцяў пра LP гурт не раскрывае, затое шмат жартуе ў інтэрв'ю. Напрыклад, на пытанне пра тое, хто з сучасных музыкаў натхняе гурт, Біл Гулд назваў Джасціна Бібера: "Я не ведаю, колькі яму гадоў было, калі мы апошні раз гралі (перад распадам), але цяпер гэта наш галоўны аўтарытэт".


Апошняя кружэлка Faith No More "Album of the Year" датуецца 1997 годам. І хаця гурт 5 гадоў таму ўз'яднаўся і шчыльна гастраляваў, у студыю музыкі не спяшаліся.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.faithnomoreblog.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі