Жорсткая аварыя пад Івацэвічамі: загінулі чатыры чалавекі

Жорсткая аўтааварыя пад Івацэвічамі / t.me/pressmvd
Жорсткая аўтааварыя пад Івацэвічамі / t.me/pressmvd

У ноч на 30 верасня ў Івацэвіцкім раёне здарылася жосткая аўтааварыя, у якой загінулі чатары чалавекі, паведамляе прэс-служба МУС.

ДТЗ адбылася каля 3-й гадзіны ночы. На 163-м кіламетры аўтадарогі М1/Е30 "Брэст-Мінск-мяжа РФ" улабавую сутыкнуліся "Фальксваген Пола" і мікрааўтобус "Мерсэдэс".

Загінулі тры мужчыны і жанчына, якія ехалі ў легкавым аўтамабілі. Як паведамляе МУС, двух мужчын з легкавіка, а таксама жанчыну і мужчыну з мікрааўтобуса шпіталізавалі.

На месцы працуе следча-аператыўная група, ДАІ, МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі