Фанаты БАТЭ правялі сход і збіраюцца "рэабілітавацца" на матчы з "Рэалам"
Раніцай у сераду Мінску і Барысаве пачынаецца продаж білетаў на футбольны матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Рэал" (Мадрыд). Ён адбудзецца 25 лістапада на сталічным стадыёне "Дынама". Арэна можа прыняць толькі крыху больш за 30 тысяч чалавек, а жадаючых патрапіць на футбол, як мінімум, каля 100 тысяч. У адны рукі можна будзе набыць не больш за 4 білеты. Іх кошт складае ад 20 да 70 тысяч рублёў.
Тым часам барысаўскія фанаты збіраюцца арганізаваць добрую падтрымку камандзе ў матчы з "Рэалам" і "рэабілітавацца" за гульню з "Зенітам", калі піцерскія фанаты іх "перакрычалі". Вось што распавёў Еўрарадыё заўзятар БАТЭ з Барысава Максім:
"На гэты раз падтрымка будзе добрая. Учора быў сход нашай групы... "Галоўнаму фанату" выдзелілі білеты толькі на "наш" сектар. Яны ў продаж не патрапяць, а можна будзе набыць толькі ў сваіх фанатаў. Усё ўжо, мы іх раскупілі, адзін сектар ужо ў нас!".