Фанаты "Дынама-Брэст" вынеслі на налепкі “Пагоню” (фота)

Летась "Пагоню", дарэчы, афіцыйна ўнеслі ў дзяржаўныя рэестры як гісторыка-культурную каштоўнасць.
 
Нагадаем, што 17 сакавіка мінскі АМАП не дазволіў брэсцкім фанатам пранесці ў сталічны футбольны манеж банэр з беларускім надпісам “Дынама- Брэст ад калыскi да пагоста з iмем, якое нiхто не адыме”. Таксама фанатаў прымусілі зняць футболкі з надпісамі “Мы не бухiя бульбашы! Мы моцныя беларусы!”, “Дынама-Брэст — мой гонар, маё жыццё, усе, што кахаю i чым ганаруся”. Фанам параілі карыстацца сваёй атрыбутыкай дома.

Па вяртанні дамоў яны напісалі на сайце адкрыты ліст, у якім выразілі абурэнне. Верагодна, тады ж з'явіліся і новыя налепкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі