Фанаты мінскага “Дынама” пабіліся з АМАПам у Наваполацку

Патасоўка адбылася 22 лістапада ў часе матчу 31-га тура чэмпінату Беларусі паміж мясцовым “Нафтанам” і сталічным клубам.

Бліжэй да завяршэння гульні заўзятары “Дынама” запалілі фаеры. Праваахоўнікі спрабавалі пагасіць фаеры і выдаліць фанатаў з трыбуны. Пачалася бойка, у часе якой фаны выламвалі пластыкавыя сядзенні і кідалі іх у амапаўцаў.

Сайт Belultras паведамляе, што міліцыя збівал без разбору ўсіх заўзятараў “Дынама”, у тым ліку дзяўчат.

Паводле рэсурса, некалькі фанатаў сталічнай каманды і супрацоўнікаў АМАПу былі траўмаваныя. Затрымана каля дзясятка фанатаў.

Матч 31-га тура чэмпіянату краіны “Нафта” — “Дынама” (Мінск) скончыўся нічыёй — 11. Для абедзвюх каманд ён не меў турнірнага значэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі