Фантастычная канцоўка матча брэсцкага "Дынама" і "Слуцка" (відэа)

Фантастычная канцоўка матча брэсцкага "Дынама" і "Слуцка" (відэа)

Брэсцкае "Дынама" ўмацавала свае лідарскія пазіцыі ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У нядзелю дынамаўцы на сваім полі з цяжкасцю абыгралі "Слуцк" — 3:2. Гаспадары поля мелі перавагу, але на 14-й хвіліне прапусцілі контратаку гасцей — 0:1. Толькі на 79-й хвіліне Сяргей Крывец, які выйшаў на замену ў сваім першым у сезоне матчы, зраўняў лік. А далей была фантастычная канцоўка: гол з-за межаў штрафной Сяргея Кісляка на 90-й, дакладны ўдар Аляксея Хабленкі (ён таксама выйшаў на замену) на 94-й і гол "Слуцка" на 97-й!

БАТЭ згуляў унічыю 1:1 з "Гомелем", а салігорскі "Шахцёр" прайграў у Магілёве "Дняпро" — 0:2. У выніку ў брэсцкага "Дынама" 64 ачкі, у БАТЭ 57 і матч у запасе, у "Шахцёра" — 54. 26 кастрычніка брэсцкае "Дынама" гуляе ў гасцях з "Гомелем", а 3 лістапада прымае "Шахцёр".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі