Федэрацыя футбола аштрафавала тры клубы
Беларуская федэрацыя футбола аштрафавала тры клубы за паводзіны заўзятараў на матчах вышэйшай лігі. Адпаведнае рашэнне было прынятае на пасяджэнні камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях БФФ, якое прайшло 23 ліпеня.
БАТЭ, мінскае і брэсцкае "Дынама" павінны заплаціць па 1275 рублёў (50 базавых велічыняў).
БАТЭ і мінскае "Дынама" пакараныя за нецэнзурныя крычалкі гледачоў да, падчас і пасля матчаў. Штраф брэсцкаму "Дынама" вынесены за выкарыстанне заўзятарамі піратэхнічных вырабаў на стадыёне да, падчас і пасля матчу.