Федэрацыя футбола выступіла з заявай наконт клубаў "Дынама-Мінск"і "Мінск"

Федэрацыя футбола выступіла з заявай наконт клубаў "Дынама-Мінск"і "Мінск"

Беларуская федэрацыя футбола выступіла з заявай наконт клубаў "Дынама-Мінск"і "Мінск". Гэта звязана з тым, што абедзве каманду маюць аднаго ўладальніка — Мінгарвыканкам. 

У заяве гаворыцца, што футбольная федэрацыя, як чалец ФІФА і УЕФА мае абавязак абараняць цэласнасць спаборніцтваў. "У адпаведнасці з пастановамі гэтых міжнародных футбольных арганізацый Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" павінна забяспечыць, каб ні адна фізічная і юрыдычная асоба не ажыццяўляла любым спосабам ўплыў на дзейнасць больш чым аднаго клуба", — падкрэсліваецца ў заяве.

Адпаведныя патрабаванні ёсць не толькі ў дакументах УЕФА, але і АБФФ: у клубаў, якія ўдзельнічаюць у лігавых спаборніцтвах, павінны быць розныя ўладальнікі.

Федэрацыя футболу паведамляе, што шчыльна кантактуе з Мінгарвыканкамам, якому своечасова паведамілі пра гэтыя патрабаванні ФІФА, УЕФА і АБФФ. "Спадзяемся, што сітуацыя вырашыцца станоўчым чынам для ўсіх зацікаўленых бакоў да завяршэння працэсу ліцэнзавання клубаў "Беларусбанк — вышэйшай лігі" на сезон 2020", — гаворыцца ў паведамленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі