Федэрацыя футбола зноў аштрафавала брэсцкае "Дынама" і Мілеўскага

Федэрацыя футбола зноў аштрафавала брэсцкае "Дынама" і Мілеўскага

Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола на сваім чарговым пасяджэнні пакараў два клубы — брэсцкае "Дынама" і "Іслач". 

Брастаўчан пакаралі за мацерныя крычалкі фанатаў, іхнюю ж піратэхніку, а таксама за грубасць у матчы з "Іслаччу". Клуб быў аштрафаваны на 5100 рублёў (200 базавых велічыняў). Абаронцу брастаўчан Арцёма Мілеўскага аштрафавалі на 1275 рублёў (50 базавых) за парушэнне рэгламентуючых дакументаў ФІФА, УЕФА альбо АБФФ. Паўабаронца брэсцкага "Дынама" Уладзіслаў Васільеў дыскваліфікаваны на тры матчы за чырвоную картку. 

Таксама футбольная федэрацыя адмовіла брэсцкаму клубу ў задавальненні хадайніцтва пра адмену папярэджання Паўлу Няхайчыку

Футбольны клуб "Іслач" аштрафаваны на 765 рублёў (30 базавых), бо не менш за пяць яго гульцоў атрымалі папярэджанні ("жоўтыя карткі") на працягу аднаго матчу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі