Феерверк у Мінску ў навагоднюю ноч будзе працягвацца 15 хвілін
Феерверк у Мінску ў навагоднюю ноч будзе працягвацца 15 хвілін. Ён пачнецца ў 1:30 у панядзелак, 1 студзеня 2018-га. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў. Паводле яго слоў, асноўнае месца правядзення святочных мерапрыемстваў — пляцоўка каля Палаца спорту. Яны працягнуцца там з 23-й гадзіны 31 снежня да 4-й гадзіны раніцы першага дня новага года (праграма будзе называцца “З Новым годам, сталіца!”), інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.
Варта адзначыць, што тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак у сталіцы запланаванае на суботу, 23 снежня. Мяркуецца, што ў ім паўдзельнічае каля 800 казачных персанажаў, якія пройдуць па праспекце Незалежнасці, вуліцы Леніна і праспекце Пераможцаў да Палаца спорту.