A-Fest 2019: у Мінск едуць “Бумбокс”, O.Torvald і K-Maro!

A-Fest 2019: у Мінск едуць “Бумбокс”, O.Torvald і K-Maro!

10 жніўня ў Мінску чацвёрты раз пройдзе еўрапейскі фестываль піва і ежы A-Fest 2019. На галоўны бясплатны опэн-эйр лета ў Лошыцкім парку ўжо збіраюцца ўкраінскі гурт “Бумбокс” і франкамоўны хіп-хоп-выканаўца K-Maro. Беларускім хэдлайнерам стане гурт Nizkiz.

У гэтым годзе “Аліварыя” святкуе сваё 155-годдзе. Не стане выключэннем і A-Fest: усіх наведвальнікаў фестывалю чакаюць юбілейныя ўрачыстасці.

“155 гадоў таму пачалася гісторыя “Аліварыі”. Але гэта не толькі наш юбілей. Гэта свята ўсіх, хто быў з намі ўсе гэтыя гады. Менавіта таму мы прапануем усім беларусам адсвяткаваць фестываль юбілейна: з драйвам, пазітыўнымі эмоцыямі і незабыўнымі ўражаннямі”, — кажа дырэктар па маркетынгу “Аліварыі” Тарас Маціпура.

Задаваць рытм фестывалю будуць беларускія і замежныя музыкі: мінскі фанк-гурт Groove Dealers, запальныя gipsy-музыканты PLUM BUM, аўтарскі праект PALINA, раней вядомы як Рэспубліка Паліна. Упершыню на беларускім опэн-эйры выступяць украінцы O.Torvald. Літаральна следам за O.Torvald на сцэну выйдуць Nizkiz, якія за апошні год сталі аднім з галоўных рок-гуртоў Беларусі. Свой мікс з хіп-хопа, рок-н-рола, фанка, джаза і рэгі падорыць публіцы ўкраінская каманда “Бумбокс”, якая абавязкова выканае некалькі хітоў разам з O.Torvald. Завершыць вечар выканаўца, які сваім “фрэнглішам” пакарыў Еўропу і чый дэбютны альбом стаў чатыры разы “залатым” —  рэпер K-Maro.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі