Мінздароўя расказала пра стан пацярпелых у ДТЗ з аўтобусам пад Мінскам
Аўтобус Масква-Брэст пасля ДТЗ
Дзевяць чалавек пацярпелі ў выніку ДТЗ з аўтобусам Масква-Брэст пад Мінскам, паведамілі 18 жніўня ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.
"У выніку ДТЗ пацярпелі 9 чалавек. З іх трое шпіталізаваныя ў Дзяржынскую цэнтральную раённую лякарню, а чацвёра пацярпелых агледжаныя спецыялістамі і накіраваныя на амбулаторнае лячэнне", — распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Стан аднаго з пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці. Цяпер ён у рэанімацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.