На панядзелак у Беларусі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі
Ліквідацыя наступстваў ліпеньскіх ураганаў
Сіноптыкі абвясцілі на панядзелак 19 жніўня чырвоны (самы высокі) узровень небяспекі. Прычына — у хуткасці ветру: магчымыя ўзмацненні да 25 м/с.
Клопатаў беларусам у панядзелак даставіць не толькі ўраганны вецер, але і спякота. Па поўдні Гомельскай вобласці можа быць да +35 градусаў.
Моцны вецер чакаецца ў першую чаргу ў паўночна-заходняй частцы Беларусі. Таксама магчымыя залевы і град.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.