Фэст "Узімкі" збярэ адроджаныя і рэдка ўсплываючыя гурты

У другі дзень зімы мінскія музыкі сыграюць на “Узімках” — фестывалі, які ладзіць музыка Леанід Нарушэвіч і творчае аб’яднанне “Своя среда”. Ідэю “Узімак” лідар “Князя Мышкіна” называе “капрызам старпёра” і жаданнем сабраць у адным месцы музыкаў, якіх яму хочацца паслухаць.

Леанід Нарушэвіч: “Будзе такая цікавая дзвіжуха. Большасць музыкаў, якія возьмуць у ёй удзел, нікуды практычна гэта не выпускаюць. Не прыкладаюць намаганняў, каб гэта неяк было падтрымана і паказана людзям. Склады, па вялікім рахунку, ці адроджаныя з попелу ці зрэдку ўсплываючыя недзе, хаця, вельмі цікавыя, я лічу”.

Сапраўды, падчас “Узімак” адбудзецца некалькі рэюніянаў ці паўрэюніянаў. Так, упершыню за некалькі гадоў на сцэну выйдзе гурт “Яр”. Пры чым, дуэт збіраецца адзначыць сваё 10-годдзе. Пасля паўзы пакажа свае новыя песні адроджаная “Альтанка”. Колішні фронтмэн “Альтанкі” Дзмітры Лук’янчык прадставіць публіцы свой новы гурт “Лук’ян Трыа”. Фальклор баранавіцкіх ускраін прагучыць у “Лісінай нары” у выкананні Дзімы Ску і кампаніі. Цікавыя сэты рыхтуюць і сам “Князь Мышкін”, і "Капэла на таку". А ўпрыгожаннем канцэрту, па словах Нарушэвіча, стануць Паліна Рэспубліка і Аляксандр Памідораў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі