FIFA назвала трох прэтэндэнтаў на званне найлепшага футбаліста года

FIFA назвала трох прэтэндэнтаў на званне найлепшага футбаліста года

FIFA назвала трох прэтэндэнтаў на званне найлепшага футбаліста года. Гэта — аргенцінец Ліянэль Месі з "Барселоны", партугалец Крышціяну Раналду з "Ювентуса" і нідэрландзец Вірджыл ван Дэйк з "Ліверпуля".

На званне найлепшага трэнера прэтэндуюць Пеп Гвардзіёла з "Манчэстар Сіці", Юрген Клоп з "Ліверпуля", Маўрысіё Пачэціна з "Тотэнхэма". Больш падрабязна пра намінацыі можна паглядзець тут.

Пераможцаў ва ўсіх намінацыях вызначаць эксперты, спартыўныя журналісты, трэнеры, капітаны нацыянальных камандаў і інтэрнэт-карыстальнікі. Уручэнне прызоў адбудзецца 23 верасня ў Мілане, інфармуе fifa.com.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі