Фігуранта "справы Ціханоўскага" Арцёма Сакова перавялі ў шклоўскую калонію
Арцём Сакаў
Фігуранта "справы Ціханоўскага" Арцёма Сакава перавялі ў шклоўскую калонію. Ад 3 ліпеня ён знаходзіцца ў папраўчай калоніі №17, паведамляюць праваабаронцы.
Палітвязень Арцём Сакаў — былы памежнік, сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Ён быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў сваёй кватэры за інцыдэнт з Сяргеем Ціханоўскім, які адбыўся 29 траўня ў Гродне на адным з пікетаў па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Сакаў быў адным з аператараў YouTube-канала "Краіна для жыцця".
Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. 14 снежня ў Гомелі Арцёма прыгаварылі да 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.