Фільм “50 адценняў шэрага” сабраў пяць антыпрэміяў “Залатая маліна”

Фільм “50 адценняў шэрага” сабраў пяць антыпрэміяў “Залатая маліна”

У Лос-Анджэлесе абвясцілі найгоршыя фільмы, якія выйшлі ў пракат у мінулым годзе і ўручылі за іх антыпрэмію “Залатая маліна”. Найбольшую колькасць антыўзнагародаў сабраў фільм “50 адценняў шэрага”. Выканаўцы галоўных роляў Джэймі Дорнан і Дакота Джонсан перамаглі ў намінацыях “Найгоршы акцёр” і “Найгоршая актрыса” адпаведна, а таксама яны сталі найгоршым акцёрскім дуэтам. Апроч таго, “Залатая маліна” дасталася сцэнарысту карціны Келі Марсел, дый сам фільм прызнаны самым няўдалым.

Найгоршым рэжысёрам прызналі пастаноўшчыка “Фантастычнай чацвёркі” Джоша Транка, яго фільм перамог таксама ў намінацыі “Найгоршы рымэйк або сіквел”.

Антыпрэмію за мужчынскую ролю другога плану атрымаў Эдзі Рэдмэйн (“Узыходжанне. Юпітэр”), за жаночую ролю другога плана “Залатую маліну” далі Кейлі Куока (“Шафер напракат” і агучванне мультфільма “Элвін і бурундукі: Грандыёзная бурундупрыгода”).

Прыз за аднаўленне рэпутацыі дастаўся Сільвестру Сталоне, шматразоваму лаўрэату “Залатой маліны”, піша meduza.io

Нагадаем, што сёння, 28 лютага ў Лос-Анджэлесе ўручаць прэмію амерыканскай кінаакадэміі “Оскар”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі