Фільм “Жыве Беларусь!” трапіў у інтэрнэт

“Я ведаю, што нехта загрузіў фільм у інтэрнэт. Гэта было прадказальна і непазбежна. Гэта факт: фільм “Жыве Беларусь” — у інтэрнэце. Ніхто са стваральнікаў стужкі не мае да гэтага дачынення. Наколькі я ведаю, ніхто з “Хартыі” таксама”, — кажа актыўны ўдзельнік стварэння фільма Франак Вячорка.



На думку Вячоркі, стужка магла трапіць у Сеціва дзякуючы таму, што фільм быў разасланы ў розныя краіны свету, адбылося 400 кінапаказаў. Адпаведна, да файлаў з фільмам мела доступ вялікая колькасць людзей. Пакуль стваральнікі не ведаюць, якім чынам гэта паўплывае на ўдзел стужкі ў фестывалях.



Нагадаем, 7 траўня адзін з апазіцыйных сайтаў паведаміў, што мае планы неўзабаве зладзіць паказ фільма “Жыве Беларусь!” у інтэрнэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі