Фінал за футбольны Кубак Беларусі сярод жаночых каманд пройдзе ў Брэсце

Жаночы футбол у Беларусі / fcminsk.by

Жаночы футбол у Беларусі / fcminsk.by

Фінальны матч за футбольны Кубак Беларусі сярод жаночых каманд перанесены з Мінска ў Брэст. Дата яго правядзення застаецца ранейшай — 19-га жніўня (пачатак а 17-й на "Брэсцкім"), паведамляе нацыянальная федэрацыя. Раней для правядзення фіналу планаваўся Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама".

За Кубак пазмагаюцца футбалісткі "Дынама-БДУФК" і "Мінска". Але яшчэ 5 жніўня каманды-лідары сустрэнуцца ў паядынку 21-га тура нацыянальнага першынства.

Фінал за футбольны Кубак Беларусі сярод жаночых каманд пройдзе ў Брэсце
t.me/abffby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі