Фінскі нападаючы Тэму Пулкінен вярнуўся ў мінскае "Дынама"
Фінскі нападаючы 27-гадовы Тэму Пулкінен вярнуўся ў хакейны клуб "Дынама-Мінск", інфармуе прэс-служба дынамаўцаў. Ён падпісаў кантракт тэрмінам на год.
У мінулым сезоне Пулкінен быў найлепшым бамбардзірам каманды. У 50 матчах ён набраў 29 ачкоў (15+14).
Гендырэктар "Дынама" Дзмітрый Баскаў патлумачыў, што пасля таго, як канадзец Франсіс Парэ выступіў з ініцыятывай прыняць беларускае грамадзянства, у камандзе вызвалілася адно месца для легіянера. Выбар быў зроблены на карысць фіна. "Мы даўно знаходзіліся з ім у перамоўным працэсе і вельмі хацелі вярнуць яго ў Мінск", — кажа Баскаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
Лучший бомбардир прошлого сезона снова с нами!
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) August 30, 2019
Тему (ага, он не Теему, а Тему – переучиваемся ) Пулккинен вернулся в Минск и готов зажигатьhttps://t.co/4Gc8r2WgbE pic.twitter.com/Kz83UtnuBD