Фірма-забудоўшчык заявіла Дашкевічу, што спыняе будаўніцтва каля Курапатаў

Фірма-забудоўшчык заявіла Дашкевічу, што спыняе будаўніцтва каля Курапатаў

Фірма-забудоўшчык, якая ўзводзіла бізнэс-цэнтр каля Курапатаў, спыняе працу і не будзе весці будоўлю на гэтым месцы. Пра гэта паведаміў Зміцер Дашкевіч пасля сустрэчы з прадстаўнікамі кампаніі "Белрэканструкцыя" Ігарам Анішчанкам і Сяргеем Несцеравым

"Анішчанка і Несцераў заявілі, што не могуць працаваць, калі людзі кідаюцца пад тэхніку. Канечне, шкада, што на разуменне спатрэбілася пяць дзён", — распавёў Дашкевіч. Відэаролік у сацсетках размясціў Антон Матолька.  

Як паведамляла Еўрарадыё, 2 сакавіка рабочыя пачалі вывозіць з будаўніцтва тэхніку і бытоўкі. 

Па словах Дашкевіча, у панядзелак яны будуцбь раўняць ландшафт на месцы будоўлі. А потым прыйдуць рабочыя з "Зеленбуда", каб аднаўляць рэкрэацыйную зону. 

Маладафронтавец дадаў, што забудошчык паабяцаў дапамагаць мемарыялізацыі Курапатаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі