FISA: Беларусь яшчэ прыме міжнародныя спаборніцтвы па веславанні

Міжнародныя спаборніцтвы па акадэмічным веславанні яшчэ вернуцца ў Беларусі. Пра гэта заявіў сёння прэзідэнт міжнароднай федэрацыі акадэмічнага веславання (FISA) Дэніс Освальд на закрыцці чэмпіянату свету U23 у Брэсце, паведамляе БЕЛТА. Прэзідэнт FISA выказаў задаволенасць тым, як былі арганізаваныя спаборніцтвы ў Брэсце. Ён пэўны, што нацыянальныя федэрацыі будуць рады вярнуцца ў Беларусі. Цяпер краіна атрымала права прэтэндаваць і на правядзенне чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні для спартсменаў асноўнага складу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі