ФК "Дынама-Брэст" павінен заплаціць "Нёману" $400 тыс. за пераход Савіцкага

ФК "Дынама-Брэст" павінен заплаціць "Нёману" $400 тыс. за пераход Савіцкага

Амаль 400 тысяч долараў павінен заплаціць футбольны клуб "Дынама-Брэст" гродзенскаму "Нёману". Такія грошы брэсцкі клуб завінаваціўся за пераход паўабаронцы Паўла Савіцкага

Адпаведнае рашэнне прыняў 17 верасня камітэт па статусе і пераходах футбалістаў асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Савіцкі перайшоў у брэсцкае "Дынама" ў снежні 2017 года. Гродзенскі клуб настойвае на тым, што яму належаць выплаты, бо футбаліст з'яўляецца яго гадаванцам і на працягу некалькіх гадоў быў лідарам каманды.

У федэрацыі футбола пастанавілі, што ФК "Дынама-Брэст" на працягу 30 дзён павінна заплаціць "Нёману" 398 230 долараў. 

Клубы могуць абскардзіць гэтае рашэнне ў Футбольным арбітражы альбо па дамоўленасці бакоў у Спартыўным трацейскім судзе пры Беларускім рэспубліканскім саюзе юрыстаў да 27 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі