ФК "Тарпеда-Мінск" прадае абанементы на сезон з хэштэгам #БНР100
Мінскі футбольны клуб "Тарпеда" пачынае продаж абанементаў на сезон-2018, паведамляе сайт "чорна-белых". У гэтым сезоне, як вядома, клуб замяніў у вышэйшай лізе выбылых "Крумкачоў".
Тарпедаўскія абанементы прадаюцца з хэштэгам #БНР100 — у гонар такой памятнай даты, як абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Клубныя абанементы будуць двух відаў:
"1947" — цэнтральны асноўны сектар / вольны выбар месца. Кошт абанементу — 35 рублёў;
"ULTRAS" — фанацкі сектар / свабодны выбар месца. Кошт абанементу — 25 рублёў.
Пры гэтым уладальнікі абанемента "1947" маюць магчымасць наведваць і фанацкі сектар на стадыёне.
Заўзятары, якія купяць клубныя абанементы на сезоне, маюць права наведваць хатнія матчы "чорна-белых" на ўсіх стадыёнах, дзе будуць праводзіцца сустрэчы вышэйшай лігі і Кубка Беларусі.