Фонд спартыўнай салідарнасці назваў суму выплат пацярпелым беларускім атлетам

Кіраўнік БФСС Аляксандр Апейкін

Кіраўнік БФСС Аляксандр Апейкін

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (БФСС) апублікаваў справаздачу пра сваю дзейнасць у 2020-2023 гадах.

У ёй паведамляецца, што на дапамогу беларускім спартоўцам, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю пасля 2020 года, было выплачана больш за 500 тысяч еўра.

Украінскім спартоўцам БФСС вылучыў больш за 100 000 еўра, каб яны маглі працягнуць кар'еру падчас вайны.

Таксама фонд паведамляе, што ў 2021 годзе правёў шэсць навучальна-трэніровачных збораў для падрыхтоўкі беларускіх свабодных спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў і іншых значных спартыўных падзей і прафінансаваў восем паездак на алімпійскую кваліфікацыю ў 2021 годзе для беларускіх аьлетаў, якіх за грамадзянскую пазіцыю не падтрымаў НАК Беларусі і спартовыя федэрацыі.

У свой актыў БФСС запісвае юрыдычную дапамогу спартоўцам, у выніку чаго было паспяхова атрымана больш за 200 гуманітарных віз і разгледжана больш за 20 спраў аб міжнароднай абароне ў Польшчы, Літве, Германіі, Нарвегіі ды іншых краінах Еўропы.

Акрамя таго Фонд заяўляе, што бліжэйшым часам апублікуе фінансавую справаздачнасць. Менавіта ў фінансавай непразрыстасці вінаваціла фонд і Аляксандра Апейкіна плыўчыха Аляксандра Герасіменя — былая кіраўніца арганізацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі