Пра Алімпіяду, белы сцяг, палітвязняў і перагорнутую старонку санкцый — эфір
Аляксандр Апейкін / Еўрарадыё
Кіраўніцтва МАК заявіла пра допуск да Алімпійскіх гульняў у Парыжы спартоўцаў з Беларусі і Расіі. Пры ўмове, што яны будуць выступаць пад белым сцягам і без выканання дзяржаўнага гімна ў выпадку перамогі такога спартоўца. Што праўда, Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі ўдакладніла: санкцыі з прарэжымных лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі не здымаюцца і таму да ўдзелу яны не дапускаюцца ні ў якім выглядзе і ні пад якім сцягам. Тым не менш, сімптомы насцярожваюць.
Чаму было прынятае рашэнне дапусціць рэжымных спартоўцаў з Беларусі і Расіі і што мяняе іх выступ пад белым сцягам? Ці з’яўляецца гэта сведчаннем таго, што чыноўнікі ад спорту рыхтуюцца перагарнуць старонку ў адносінах з Масквой і Мінскам? Ці сапраўды спартыўныя санкцыі і пытанне вызвалення палітвязняў ніякім чынам не могуць быць звязаныя? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.