Форвард Тэму Пулкінен пакідае мінскае "Дынама"

Форвард Тэму Пулкінен пакідае мінскае "Дынама"

Фінскі форвард Тэму Пулкінен пакідае мінскі хакейны клуб "Дынама". Ён пераходзіць у аднайменную маскоўскую каманду.

Як паведамляе прэс-служба "зуброў", за датэрміновае скасаванне кантракту мінскі клуб атрымае значную кампенсацыю — магчыма, самую вялікую ў гісторыі выступлення клуба ў КХЛ.

За два няпоўныя сезоны ў Мінску Пулкінен правёў 83 паядынкі, закінуў 32 шайбы і зрабіў 24 выніковыя перадачы.

Нагадаем, што мінскае "Дынама" знаходзіцца ў нізе турнірнай табліцы КХЛ. Апошняя пройгрышная серыя клуба склала ўжо 11 матчаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі