Фота: У сераду дажджы залілі Гродна
26 ліпеня ў Гродне прайшла моцная залева. Як бачна з фотарэпартажу БЕЛТА, рух транспарту на многіх вуліцах ускладнены ў выніку падтапленняў.
Напярэдадні стыхія абрынулася на Брэстчыну і Міншчыну: у Мінску за вечар і ноч выпала 87% месячнай номы ападкаў, а ў Самахвалавічах, пад Мінскам, — ажно 116%.