Фотафакт: Чарга па квіткі на матч БАТЭ-Барселона ў Мінску і Барысаве

Фотафакт: Чарга па квіткі на матч БАТЭ-Барселона ў Мінску і Барысаве

У Мінску і Барысаве расцягнуліся чэргі па квіткі на матч групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і "Барселонай". У продаж паступяць больш за 300 білетаў, зарэзерваваных папярэдне за іспанскім клубам, які ад іх у выніку адмовіўся. Прадаваць будуць па адным на рукі. Каля касы білетнага аператара Ticketpro у Мінску выстраілася каля 200 чалавек. Некаторыя займалі чаргу з вечара мінулага дня. Начавалі ля ўвахода ў машыне, перадае карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі.

Фотафакт: Чарга па квіткі на матч БАТЭ-Барселона ў Мінску і Барысаве
Чарга ля "Барысаў-Арэны". Фота: pressball.by

Тым часам у чарзе каля касы на "Барысаў-Арэне" разгарэўся канфлікт, інфармуе "Прэсбол". Адна група жадаючых купіць квіткі склала спіс і планавала згодна з ім набываць білеты з 15.00. Аднак цяпер да кас прыязджаюць заўзятары, якія настойваюць на жывой чарзе і не прызнаюць тых, хто прысутнічае ў "спісах", але не знаходзіцца каля касы.

Нагадаем, матч групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ-Барселона адбудзецца ў аўторак, 20 кастрычніка. Пачатак у 21.45. На цяперашні момант у групе Е лідзіруе іспанскі клуб. БАТЭ пасля двух гульняў мае ў актыве адно паражэнне і адну перамогу і займае трэці радок.

Група Е

1. Барселона ― 4 (ачкі)
2. Баер ― 3
3. БАТЭ ― 3
4. Рома ― 1

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі