Фотафакт: Марадона вывучае склад брэсцкага "Дынама"
Дыега Марадона абнародаваў у сацсетках фота, на якім ён вывучае склад футбольнага клуба "Дынама-Брэст".
"Аналізую склад ФК "Дынама-Брэст" і думаю пра падмацаванне", — падпісаў легендарны футбаліст гэты здымак.
Як вядома, Марадона падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкай камандай. Як старшыня праўлення клуба ён будзе займацца пытаннямі стратэгічнага развіцця каманды. Выконваць свае паўнамоцтвы спецыяліст пачне пасля заканчэння сёлетняга футбольнага чэмпіянату свету ў Расіі.