Фотафакт: самая халодная кропка ў Мінску ў снежні
У Мінску ў гандлёвым цэнтры ALL з'явіўся "ледзяны пакой". У ім пры тэмпературы мінус 10 градусаў можна пабачыць сапраўдныя творы мастацтва, вырабленыя з лёду (над гэтым праектам працавалі 30 чалавек на працягу двух месяцаў). Гэта — казачныя скульптуры, вага некаторых з іх дасягае некалькіх тон. Яны абсталяваныя спецыяльным падсвятленнем.
Як адзначае sputnik.by, "ледзяны пакой" будзе самай халоднай кропкай у Мінску ў снежні. Як вядома, у Беларусі сёлета цёплая зіма, тэмпература паветра трымаецца на некалькі градусаў вышэй за кліматычную норму.
Фота: sputnik.by