Фотафакт: што ляжыць у сметніках на беларуска-літоўскай мяжы

Імпарт забаронены. Кожны!

Імпарт забаронены. Кожны! / фота з сацсетак

Беларусы паказалі, як цяпер выглядаюць смеццевыя бакі на беларуска-літоўскай мяжы. Здымкамі яны падзяляюцца ў сацсетках і ў спецыялізаваных чатах.

Некаторыя вандроўнікі імкнуцца выяўляць да сітуацыі разуменне: маўляў, літоўская мытня дзейнічае па законе, так што скардзіцца на выканаўцаў няма сэнсу.

"У іх першы дзень закона, пачалі з жэрсці... Думаю, паслабяць з часам", — пішуць у чаце.

Іншыя вандроўнікі хацелі б, каб мытнікі падыходзілі да выканання закона больш лаяльна і прызналі, што "ссабойку", якую людзі бяруць у дарогу, наўрад ці варта лічыць імпартам.

"Нармальным быў бы іншы падыход: задоўга да ўступу закона ў сілу ва ўсе мытні скіраваць тлумачэнні: як яго выконваць", — разважаюць іншыя турысты.

Улад Літвы ўвёў абмежаванні для імпарту прадукцыі з Беларусі і Расіі. У спісе забароненага апынуліся больш за 2,8 тыс. пазіцый, сярод якіх мяса і субпрадукты, рыба, малако, яйкі, натуральны мёд, расліны, гародніна, садавіна, кава, зерневыя, крупы, масла, алкагольныя і безалкагольныя напоі, тытунёвыя вырабы. Абмежаванні пачалі дзеяць 3 чэрвеня.

Учора, 3 чэрвеня, дарадца офіса Святланы Ціханоўскай Алесь Аляхновіч у каментары для "Зеркала" назваў памылкай увядзенне санкцый у дачыненні да фізічных асоб.

"У 2023 годзе імпарт Літвы з Беларусі і Расіі дасягнуў гістарычнага мінімуму. Вільнюс імпартаваў з Беларусі тавараў на суму 302 млн долараў, што склала 0,6% імпарту краіны. Падсанкцыйныя тавары – гэта трэцяя частка ад адзначанага імпарту. У сувязі з тым, што гэты імпарт нікчэмны ў маштабах усёй Літвы, то наўрад ці такія крокі дадуць нейкую палёгку для літоўскіх кампаній", — кажа Аляхновіч і робіць вынік, што новыя абмежаванні носяць палітычны, а не эканамічны характар.

Але гэтыя новыя санкцыі шкодзяць звычайным беларусам, а не рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, упэўнены Аляхновіч.

"Абмежаванні ў адносінах да фізічных асоб – гэта памылка, і мы будзем звяртацца да літоўскага боку з прапановай перагледзець працу мытнай службы", — рэзюмаваў дарадца Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі