Забіраюць нават ссабойкі. У Літве мытнікі пераклалі санкцыі на звычайных людзей
На мяжы
— Мытнікі трасуць усе сумкі ды касметычкі, — скардзяцца людзі, якія 3 чэрвеня перасякаюць беларуска-літоўскую мяжу. — Нават скуркі ад бананаў кажуць выкідаць.
Падчас праверкі на літоўскіх прапускных пунктах прымушаюць выкідаць бутэрброды, цукеркі і печыва. Не даюць правезці праз мяжу мінералку і беларускі квас, а гарбату з тэрмаса выліваюць "проста ў каналізацыю" разам з алкаголем, набытым у duty free.
— Могуць пакінуць 0,5 літра вады ці паўпачкі цыгарэтаў. У мяне была прадукцыя з Літвы, яе таксама выкінулі, таму што пабывала ў Беларусі, — піша ў тэматычным тэлеграм-чаце адзін з падарожнікаў.
— Прыватна мне дазволілі пакінуць толькі пратэінавы батончык, сказалі, што гэта на абед, і яшчэ пакінулі таблеткі. Астатняе ўсё згрэблі на стол, — дзеліцца непрыемным досведам іншы беларус.
Яшчэ адзін кажа, што яму правезці лекі ўвогуле не дазволілі.
Што адбываецца?
Гістэрыя на мяжы — вынік чарговых санкцый супраць Расіі, пад якія трапіла і Беларусь. Згодна з дакументам, зацверджаным літоўскім урадам, ад 3-га чэрвеня больш за 2800 тавараў з нашай краіны забаронена ўвозіць на тэрыторыю Літвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.