Фотафакт: у Мінску аўтамабіль BМW збіў раварыста
![Фотафакт: у Мінску аўтамабіль BМW збіў раварыста](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_0131.jpg.webp?itok=w_j1r9xy)
У Мінску аўтамабіль BМW збіў раварыста. Здарэнне адбылося ўвечары 9 жніўня ў Фрунзенскім раёне, на скрыжаванні вуліцы Аладавых і праезда Масюкоўшчына. Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, паводле папярэдняй інфармацыі, раварыст перасякаў вуліцу не па пешаходным пераходзе. Ён атрымаў траўму (не выключаўся пералом ключыцы), яго адвезлі ў 6-ю бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца разбіральніцтва.