Фотафакт: у пошуках ахвяраў з Майдана пад Кіевам знайшлі безыменныя магілы

Дагэтуль невядомы лёс 144 чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту. Не выключана, што яны былі забітыя ці закатаваныя, і іх тайна пахавалі.



Як паведамляе сайт censor.net.ua, грамадскія актывісты знайшлі на Броварскіх могілках пад Кіевам падазроныя безыменныя магілы. На крыжах, усталяваных на магілах, няма інфармацыі пра пахаваных. Да таго ж, крыжы на выгляд старэйшыя і маглі быць узятыя з іншых магіл.



Фота з сацыяльных сетак.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі