Фотафакт: збіты ўдзельнік "маршу недармаедаў" у судзе

Фотафакт: збіты ўдзельнік "маршу недармаедаў" у судзе

15 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска праходзяць суды над затрыманымі ў сераду ўдзельнікамі "маршу недармаедаў". У суд прывезлі збітага Андрэя Навакоўскага. Як інфармуе Радыё Свабода, яго абвінавачваюць у тым, што ён нібы распыліў газ у час затрымання.

Верагодна, гаворка ідзе пра ўчорашняе жорсткае затрыманне ў Мінску анархістаў. Людзі ў цывільным спынілі тралейбусы, выцягвалі з іх людзей і кідалі ў мікрааўтобусы. У адным з тралейбусаў быў распылены газ.

Пазней стала вядома, што Навакоўскі атрымаў 12 сутак арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі