Фотажурналісты Васюковіч і Грыдзін асуджаны на 11 сутак арышту

Фотажурналісты Васюковіч і Грыдзін асуджаны на 11 сутак арышту

Фотажурналісты Аляксандр Васюковіч і Уладзімір Грыдзін асуджаны на 11 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд Фрунзенскага раёна прызнаў іх вінаватымі "ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў". Але на вулічнай акцыі яны былі як журналісты, працавалі, пра што і заявілі суддзі.

Васюковіча і Грыдзіна затрымалі ўвечары 13 верасня ў адным з мінскіх бараў. Яны знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна, у судзе прысутнічалі праз скайп. Ягор Калягін, затрыманы з імі, атрымаў штраф — 540 рублёў.

Фотажурналісты Васюковіч і Грыдзін асуджаны на 11 сутак арышту
Уладзімір Грыдзін знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Ён удзельнічаў у судзе праз скайп / svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі